На навуковай канферэнцыі ў Віцебску

14-15 лістапада 2012 года ў Віцебскім абласным музеі адбылася навуковая канферэнцыя “Віцебскія старажытнасці”, на якой з дакладам “Музейна-педагагічная дзейнасць як адзін з накірункаў работы Краязнаўчага музея г. Полацка (на прыкладзе тэмы “Полацк у Айчыннай вайне 1812 года”) выступіла загадчык Краязнаўчага музея Воднева І.П. Канферэнцыя насіла міжнародны характар. Акрамя беларускіх, у ёй удзельнічалі навукоўцы з Літвы, Латвіі і Расіі. На канферэнцыі разглядаліся пытанні не толькі музейнай дзейнасці, але і гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўства. Да мерапрыемства было прымеркавана ўрачыстае адкрыццё дзвюх выставак “Вайна 1812 г. Дакументы сведчаць” (з фондаў Нацыяльнага гістарычнага архіва Беларусі) і “Славного времени год героический” (са збору А.М. Падліпскага). Гасцінны прыём і добрая арганізацыя спрыялі плённай рабоце ўдзельнікаў канферэнцыі на працягу дзвух дзён.