Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша. Фотавыстава Томаша Тамашэўскага


Фотавыстава Томаша Тамашэўскага
“Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша”
26 лютага – 17 сакавіка 2013 г.

Аўтарскі праект вядомага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага. На выставе можна будзе ўбачыць серыю каляровых фатаграфій, прысвечаных побыту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы. Выстава арганізавана Польскім інстытутам (Мінск) ў супрацоўніцтве з Маршалкоўскім Урадам Падляшскага Ваяводства ў Беластоку.

Томаш Тамашэўскі — сябра Польскага саюза мастакоў-фотаграфікаў, агенцтва Visum Archiv у Гамбургу, агенцтва Image Collection у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў.

Томаш Тамашэўскі займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і ў найбуйнейшых замежных, такіх як: Stern, Paris Match, GEO, New York Times, Time, Fortune, Vogue, Die Zeit, Elle. Аўтар шматлікіх персанальных выстаў у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары.
Аўтар некалькі кніг, таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Яго шматлікія персанальныя выставы праходзілі па ўсім свеце. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Ратуша, вул. Леніна, 36)

Навіны Віцебск 01.03.2013
http://www.youtube.com/watch?v=ST8kDLi-Rck

40