85 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Раздел форума: 

Шаноўныя музейшчыкі, калегі, сябры!
26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 85. Орша, дзе нарадзіўся будучы духоўны сімвал беларускага адраджэння, рыхтуецца да гэтай падзеі. Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбудуцца 26 лістапад, у дзень нараджэння, але ж 25 лістапада запланавана адкрыццё выставы арыгінальных рукапісаў Караткевіча (упершыню!) і "круглы стол" на тэму "Стратэгія захавання памяці У.Караткевіча". Гэта важна. Важна пашыраць геаграфію твораў пісьменніка, выходзіць на новыя ўзроўні, трэба казаць пра яго сённяшняму і наступным пакаленням так, як быццам ён жывы і сам размаўляе з імі, дае свае спрадвечныя запаведзі. Калі ласка, калі ў вас ёсць якія думкі, ідэі, напішыце ў гэтай групе, ці на e-mail: muze94@mail.ru. Вашы мяркаванні будуць выкарыстаны падчас круглага стала, а ідэі, якія спадабаюцца ўдзельнікам (навукоўцам, літаратарам, мастакам, музейшчыкам) лягуць у аснову стратэгіі захавання памяці Уладзіміра Караткевіча. Загадзя дзякуй! Чакаем думак, прапаноў!