Установа культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей»

Музей заснаваны 12.11.1918 г. пастановай Віцебскага губернскага аддзела народнай асветы. Адкрыты для наведвальнікаў у маі 1919 г. у будынку былой духоўнай семінарыі. З 1924 г. у будынку былой гарадской ратушы размясцілася першай экспазіцыя музея.

Сёння Віцебскі абласны краязнаўчы музей мае некалькі філіялаў: Мастацкі музей, Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва», Музей прыватных калекцый, экспазіцыя, прысвечаная памяці патрыётаў Віцебшчыны, размешчаная ў былой турме Службы бяспекі.

У ратушы прадстаўлены экспазіцыі: «Прырода Віцебскага краю», «Старажытны Вітебск  IX—XIV стст.», «Абаронцы Айчыны».

У Мастацкім музеі можна пазнаёміцца з беларускім і рускім жывапісамі, графічнымі і скульптурнымі работамі, у тым ліку і творамі прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы і аднаго з яе заснавальнікаў Ю. Пэна.

Музей прыватных калекцый дэманструе прадметы з калекцыі І. Д. Галькевіча.

Кожны год музей наведваюць больш за 150 тысяч чалавек. На сённяшні дзень колькасць прадметаў асноўнага фонду складае больш за 200 тысяч адзінак. У музеі зберагаюцца матэрыялы археалагіческіх раскопак на Віцебшчыне, у тым ліку і бересцяная грамата кан. XIII ст., и меч вікінгаў X ст.; асобныя прадметы і калекцыі нумізматыкі, фалерыстыкі, старадрукаў, фарфору, зброі рознага перыяду. Сярод прадметаў побыту вызначаюцца срэбраны рыцарскі пояс і кларнет Яна Сабескага. Цікавымі з`яўляюцца асабістыя зборы гісторыкаў і краязнаўцаў А. Сапунова і В. Федаровіча.  Музей актыўна супрацоўнічае з беларускімі і зарубежнымі музеямі. У апошні час удзельнічае ў акцыі «Ноч музеяў», праводзіць разнастайныя літаратурныя, музычныя сустрэчы, конкурсы, народныя святы, вясельныя абрады і інш.