Навукова-практычная канферэнцыя “Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, ахова і папулярызацыя”, прысвечаная 165-годдзю з дня нараджэння фалькларыста і этнографа М.Нікіфароўскага.


ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” паведамляе, што 20-21 мая 2010г. адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, ахова і папулярызацыя”, прысвечаная 165-годдзю з дня нараджэння фалькларыста і этнографа М.Нікіфароўскага. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца супрацоўнікі раённых Дамоў рамёстваў, раённых метадычных цэнтраў, раённых і гарадскіх краязнаўчых музеяў, шырокае кола даследчыкаў народнай культуры Віцебшчыны. Канферэнцыя праводзіцца супольна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем і аддзелам культуры Віцебскага райвыканкама.
Асноўная праблематыка:
1. Фалькларыстыка і этнаграфічныя даследванні Віцебшчыны. Методыка навуковага даследвання этнаграфіі і фальклору.
2. Вопыт па вылучэнню аб’ектаў нематэрыяльнай культуры на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Носьбіты аўтэнтычнай традыцыі і праблема яе пераемнасці.
4. Традыцыйныя тэхналогіі народных рамёстваў і вопыт іх рэканструкцыі.
5. Гарадская і местачковая народная культура. Нарысы паўсядзённасці.
6. Сімволіка народнага арнаменту і яго варыятыўнасць у рэгіёне.
7. Рэгіянальныя адметнасці народнага строю і вопыт рэканструкцыі народнага касцюма рэгіёна.
8. Народная педагогіка.
9. Фалькларызацыя гістарычных падзей дадзенага рэгіёна.
10. Скарыстанне мясцовых варыятыўных форм фальклору ў правядзенні народных святаў. Сучасныя формы сямейных абрадаў.
11. Гісторыя стварэння і творчая дзейнасць Дамоў рамёстваў, Цэнтраў традыцыйнай культуры, Дамоў фальклору, аматарскіх калектываў.
12. Драўлянае дойлідства, манументальная сакральная пластыка.
13. Фальклорная спадчына і методыка яе навучання дзяцей. Навучальныя праграмы гурткоў і студый народных рамёстваў, методыка выкладання і апрацоўкі народнай мастацкай культуры ў аматарскіх калектывах.
14. Вопыт стварэння музейных экспазіцый па этнаграфіі, фальклору і аматарству ў музеях, Дамах рамёстваў, школах і грамадскіх інтэр’ерах.
15. Творчыя біяграфіі і дасягненні майстроў народнага і аматарскага мастацтва. Навацыйныя формы народнай мастацкай творчасці.
16. Інсітнае мастацтва, вопыт работы з яго творцамі. Музейныя калекцыі інсітнага мастацтва.
17. Дзіцячы фальклор і яго сучасныя формы.
18. Адметнасці народнай кухні і яе сувязь з календаром святаў. Традыцыйнае застолле.
19. Мастацкая культура нацыянальных меншасцяў і міграцыйных груп.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 сакавіка 2010г. накіраваць заяўку і тэкст даклада. Прымаюцца даклады аб’ёмам да 10 старонак электроннага тэксту праз 1 інтэрвал. Палі – 2,5 см з усіх бакоў. Шрыфт Times New Roman, памер – 14 пт. Даклады павінны быць прадстаўлены ў электронным варыянце (на дыскеце ці дыску, альбо дасланы па электроннай пошце па адрасу amcnt@vitebsk.by, а таксама ў раздрукаваным выглядзе ў 1 экзэмпляры).
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў за кошт камандыруючых устаноў.
Арганізацыйныя выдаткі і выданне матэрыялаў за кошт аргкамітэта. Адрас аргкамітэта: 210062, г.Віцебск, Леніна 35-а, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Тэл.: (8-0212) 37-37-13, 713-25-18 (мтс) Вакар Л.У. (этнаграфія, рамёствы, нарысы паўсядзённасці); (8-0212) 37-23-57; 160-08-71 (мтс) Кернажыцкая Л.П. (фальклор, народная педагогіка).

174